15:01
Культурная субота пад каляднай зоркай

   

Забяспечыць выхаваўчымі тыламі шосты дзень тыдня прызначаны бібліятэчны праект “Культурная субота” з цыклам мерапрыемстваў для гімназістаў на працягу навучальнага года.Студзеньская культурная субота была прасякнута святлом калядных святаў і прайшла ў фармаце арт-акцыі “Калядныя сустрэчы з кнігай”.Тэатр “Добрая кніга” Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставіў навучэнцам гімназіі пранікнёныя апавяданні каляднага жанру беларускіх і расійскіх аўтараў. Мабільная форма тэатра без кулісаў дазволіла стварыць яркія запамінальныя вобразы, выклікаць моцныя пачуцці і думкі. Кніжны міні–тэатр забяспечыў мастацтва данясення літаратурнага слова з дапамогай простых дэкарацый і прадметаў, звязаных з кульмінацыйным сюжэтам твораў.

Прапанаваныя для калектыўнага прачытання калядныя апавяданні карысныя з пункту гледжання духоўнасці і маралі,іх яднае не толькі светы фінал,але і пошукі свайго жыццёвага шляху,раскрыццё душы,усведамленне ўласнай сутнасці,духоўнае прасвятленне. Гэта яскрава засведчылі сюжэты апавяданняў А.Чорнага “Калядны анёлак” і А.Дзмітракова “Калі прыходзяць анёлы”, Н.Нарэйка “Анёл,які ледзь не застаўся без крылаў”, Г.Уліцёнак “Цуд без цудаў”,А.Сідарэнкі “Слова чараўніка”,Н.Нарэйка “Сукенка для прынцэсы”, К.Мядзведзевай “Каляднае шчасце”, А.Круглова “Напярэдадні куцці” , І.Рагалёвай “Прадавец газет”.Завяршыліся калядныя сустрэчы з кнігай агіт-кампаніяй “Пачні год з міласэрнасці” з заклікам паглядзець на свет вачыма сэрца, каб убачыць - не прагледзець,каму патрэбна дапамога.Рабяты ахвотна запісаліся ў рады паборнікаў Дабрыні і Міласэрнасці.

    

Просмотров: 362 | Добавил: tanzaickina
Всего комментариев: 0
avatar