12:26
Купалле

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з самых прыгажэйшых і паэтычных народных святаў – Купалле. Слова «купала», як і «Купалле», мае некалькі трактовак. Найбольш пашыраная — ад старажытнаславянскага «купець» (гарэць). Лічылася, што ў гэты час каляндарная вяршыня росквіту прыроды, бо ўжо хутка “прыйдзе Пятрок – ападзе лісток”. Яна вызывала і самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку прыродных сіл: ведзьмаў, чараўнікоў. Ведзьмары нібыта імкнуцца адабраць у кароў малако, зрабіць заломы ў жыце і інш. Яны ператвараліся ў жаб, змей, прабіраліся ў хлеў, шкодзілі жывёлам. Гэтыя павер’і адлюстраваныя ў купальскіх песнях. Перад Купаллем дзяўчаты і жанчыны ішлі збіраць васількі, руту, папараць, салодку і спявалі песні. Купальскія вянкі, сплеценыя з розных кветак, лічыліся магічнымі. Людзі верылі, што іх моц толькі ўзрастае, калі асвяціць іх у царкве ці касцёле. Калі нехта хварэў, з іх гатавалі адвары ці абкурвалі імі хворага. Архілін, паводле павер’яў, абараняў ад падкопаў злых духаў, сок цірліча прыцягваў багацце, а пералёт-трава прыносіла шчасце. Раніцай пасля Купальскай ночы дзяўчаты і хлопцы сустракалі світанак, назіралі, як сонца «грае», купаліся ў вадзе, каталіся па траве з купальскімі росамі, каб набрацца сілы. Больш патрабязна аб святкаванні можна даведацца ў Бярэзінскай раённай бібліятэцы.

Просмотров: 253 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar