12:22
Купалле ў аграгарадку Брадзец

Да традыцыйнага народнага свята Купалле  ў аграгарадку Брадзец прайшло гулянне, наладжанае культработнікамі мясцовай бібліятэкі-клуба. Гаспадыняй свята выступіла Купалінка,  ажыўлена прайшлі гульнёвыя конкурсы-розыгрышы, на ўсю ваколіцу гучалі  народныя спевы. Радавалі вясковую дзетвару атракцыёны і разнастайныя прысмакі. Работнік Паплаўскай бібліятэкі прапанавала выязны  майстар-клас “Цуды сваімі рукамі”.             

Просмотров: 241 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar