10:25
Лета кліча дзяцей да чытання кніг!

Лета ў Багушэвічкай бібліятэцы-клубе пачалося шумна і весела. На экскурсію “Лета кліча дзеці вас да чытання кніг у нас!” завіталі дзеці з ўстановы адукацыі "Багушэвіцкi ВНК дзіцячы сад-сярэдняя школа". Загадчык бібліятэкі пазнаеміла дзяцей з гісторыяй установы, навучыла выбіраць кнігі і перыядычныя выданні. Дзеці чыталі вершы пра лета, дзяліліся сваімі планамі летняга адпачынку. Супрацоўнікі пазнаемілі з кнігамі пра лета і запісалі ў бібліятэку ўсіх жадаючых.   
А потым адбылося песеджанне клуба экалагічных ведаў «Беразавічок» - экалагічная віктарына «Вясёлымі сцежкамі лета». Віктарына праходзіла ў форме спаборніцтва дзвюх каманд “Верасок” і "Чабарок". Дзеці не толькі адказвалі на пытанні  аб раслінах роднага краю, жыхарах лесу, іх ахове, але і ўдзельнічалі ў конкурсах «Угадай мелодыю», «Знайдзі казку» і «Пачуй сваю пару», развучвалі «Танец маленькіх качанят».

Просмотров: 161 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar