14:43
Літаратурна-мастацкая гасцёўня ў гонар земляка

30 мая ў мастацкай галерэі раённага цэнтра рамёстваў супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі зладзілі літаратурна-мастацкую гасцёўню для мясцовай інтэлігенцыі “Бацькоўскі край – жыцця калыска і творчасці Парнас”, прымеркаваную да 70-годдзя бярэзінскага мастака, паэта і журналіста Уладзіміра Несцяровіча. Прадстаўленыя ў галерэі карціны земляка стварылі мажорны настрой і сталі адпраўной кропкай задушэўнай размовы пра творчасць таленавітага земляка. Ён – аўтар 4-ох кніг, член Баларускага саюза журналістаў і саюза пісьменнікаў Беларусі, адзін з нямногіх прафесійных мастакоў Бярэзіншчыны, хто мае каля 500 карцін.
Госць сустрэчы У. П. Несцяровіч падзяліўся сакрэтамі, што стала першым стымулам напісання вершаў, як ён – выпускнік звычайнай вясковай школы пасля трох гадоў працы токарам вытрымаў конкурс у 18 чалавек на месца і паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. Удзельнікі гасцёўні змаглі дабавіць новыя штрыхі ў творчы партрэт земляка, адчуць непрытоенае здзіўленне, калі перад імі паўстала жыццё высокага чалавечага духу і творчага імпэту.
Магчымасць пачуць голас мастака, знаходзячыся ля яго карцін, стала сапраўдным задавальненнем для прысутных. Пейзажны жывапіс стаў цудоўным аздабленнем вершаў, якія паэт сам прадставіў сваёй асабліва вабнай аўтарскай інтанацыяй. Цікавасць прысутнасць выклікалі разважанні пісьменніка аб сваіх зборніках прозы “Непрыручанае рэха” і “Круты ўзлёт”. 70-гадовы юбіляр адрасаваў землякам пасланне-наказ. Гаспадыня гасцёўні ўручыла шаноўнаму госцю арыгінальныя шаржы і эпіграмы – прысвячэнні. Музычны тонус пасяджэнню забяспечыла выступленне бярэзінскага гарманіста Міхася Папругі.

Просмотров: 456 | Добавил: isemaschko | Теги: Литературно-художественная гостиная
Всего комментариев: 0
avatar