17:04
Літаратурны тыдзень-прысвячэнне

Да 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа Ушанская бібліятэка прымеркавала літаратурны тыдзень-прысвячэнне. У рамках тыдня  прайшлі цікавыя мерапрыемствы для школьнікаў і дарослых. Літаратурная сустрэча для навучэнцаў 5-7 класаў “Цікавы Колас” пазнаёміла з малавядомымі старонкамі жыцця паэта. Падчас літаратурна-музычнай вечарыны “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас” вучні малодшых              (1-4) класаў праз творы класікаў дакрануліся да гісторыі і звычаяў Беларусі, прыгажосці беларускай прыроды. На кожным мерапрыемстве гучалі песні на вершы Коласа і Купалы. З задавальненнем дзеці разыгрывалі мініяцюру “Шахматны турнір класікаў”. У пачатку лістапада сумесна са школай быў праведзены флэшмоб “Чытаем Коласа”, на якім вучні сярэдніх класаў чыталі на памяць урыўкі з паэмы “Новая зямля”. Не засталіся ў баку і дарослыя наведвальнікі бібліятэкі. Для іх было праведзена біяграфічнае падарожжа “Шляхі-дарогі народных паэтаў: Я.Купалы і Я Коласа”, у час якога дэманстраваўся відэафільм “Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы”.  А пасля яго прагляду некаторыя моманты з жыцця паэтаў былі дапоўнены бібліятэкарам    

Просмотров: 122 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar