19:22
Мерапрыемства, прысвечанае ў гонар 85-гадовага юбілею Мінскай вобласці

  

У Бярэзінскай школе мастацтваў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ў гонар 85-гадовага юбілею Мінскай вобласці.
– Мінская вобласць – гэта сэрца беларускіх зямель, - гучала з вуснаў вядучай мерапрыемства Ангеліны Трыпута. – Наш раён таксама ў складзе Мінскай вобласці, а значыць, гэта і наша свята. Наш юбілей! 
А ў складзе юбілеяў – заўсёды падвядзенне вынікаў, аналіз дасягнутага і, канечне, віншаванні... 

У гэты дзень віншаванні і граматы  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама атрымалі з рук начальніка аддзела Таццяны Лучанок  многія супрацоўнікі сферы культуры, з іх і прадстаўнікі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” – бібліятэкар 1 катэгорыі Паплаўскай сельскай інтэгрыраванай бібліятэкі  Валянціна Наскавец, бібліёграф 1 катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Марыяна Стаброўская, загадчыца аддзела фарміравання бібліятэчнага фонда Ірына Сямашка. У святочным канцэрце прынялі ўдзел народны інструментальны ансамбль “Арт-Нюанс”, юныя артысты - Сафія Несцяровіч, Марыя Жолудзева, Маргарыта Навадворская, Дар’я Аўтуховіч, Лізавета Саскавец, Ангеліна Ушывец і інш. Заключны акорд мерапрыемства: песня-віншаванне Мінскай вобласці ў выкананні Ангеліны Трыпута ў суправаджэнні народнага інструментальнага ансамбля “Арт-Нюанс” прысутныя апладзіравалі стоячы.
– Гэта песня для мяне стала сапраўдным адкрыццём, – сказала бібліёграф  катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” Марыяна Стаброўская, – і тое, што яго стваральнікі – начальнік нашага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Лучанок і настаўнік ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў” Генадзій Дайнэка. Вельмі прыемна, што на бярэзінскай зямлі жывуць такія таленавітыя людзі.

 

Просмотров: 149 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar