11:44
Месячнік у гонар Івана Шамякіна

 100-гадовы юбілей народнага пісьменніка І. Шамякіна стаў падзеяй, што закранула свядомасць, духоўную сутнасць беларусаў. Літаратурны плён пісьменніка – 12 раманаў, каля 40 аповесцей. Па ўсёй Беларусі ладзіліся яго сустрэчы з чытачамі. У 1963г. пісьменнік завітаў у Беразіно, меў суадносіны з прыхільнікамі свайго таленту.

Сёлетні юбілейны студзень прайшоў у бібліятэках Бярэзінскага раёна пад дэвізам “Каб не мялець душой – будзем чытаць Шамякіна”. Штодзённа бібліятэкары ладзілі акцыі “Кожны дзень – з кнігай Шамякіна”. У выніку кожны трэці наведвальнік бібліятэк раёна звярнуўся да твораў Шамякіна. У вясковых бібліятэках цягам юбілейнага месяца звыш 300 асобнікаў твораў класіка выдадзены на рукі чытачам. Найбольшую актыўнасць у чытанні твораў пісьменніка праявілі наведвальнікі Брадзецкай бібліятэкі-клуба: кожны другі пажадаў пачытаць любімыя творы. Яны прызналіся, што па-новаму прачыталі яго раманы і аповесці.  Нанова адкрыў для сябе творы Шамякіна па праблемах жыцця грамадства ў 90-ыя гады жыхар     аг. Косаўка Мікалай Палянскі. Экспрэс-конкурсы “Чытач месяца” бібліятэчных устаноў выявілі самых шчырых прыхільнікаў творчасці Шамякіна. Угарадской бібліятэцы - Белязяк Валянціна Сямёнаўна і Саскавец Святлана Мікалаеўна, у аг. Багушэвічы – Сазонава Алена Мікалаеўна і Баравая Таццяна Міхайлаўна. Папулярызацыі творчасці юбіляра спрыялі выставы адной кнігі “Знакавая кніга”, “Неспакойная кніга”, “Фаварыт-кніга”, “Літаратурны шэдэўр”. Любушанская бібліятэка прапанавала літаратурна-мастацкую выставу “Пісьменнік дзвюх эпох”,  Багушэвіцкая і  Паплаўская – выставы-прэзентацыі “Пісьменніцкае сэрца на далоні”,  “Літаратурны набат часу”. Дарэчы прыйшліся вяскоўцам гадзіны цікавай інфармацыі “Знаёмцеся: Шамякін” (Косаўская СБ), “Нечаканыя факты пра Шамякіна” (Багушэвіцкая і Любушанская СБ), “Малавядомае пра вядомага” (Мачаская СБ),“Шамякін пра калег – пісьменнікаў”(Паплаўская СБ). Актыўна ўдзельнічалі ў акцыі “Сэлфі з любімай кнігай Шамякіна” чытачы Любушанскай бібліятэкі. 

Бліц-апытанні мясцовай інтэлігенцыі дазволіла вылучыць рэйтынгавыя творы пісьменніка. У аграгарадках Паплавы і Любушаны – раман “Вазьму твой боль” у аграгарадках Пагост, Уша, Брадзец – раман “Сэрца на далоні”. Любімая кніга эканаміста ААТ “Брадзец” Таццяны Нікіцінай і сям’і Піскун з аг. Лешніцы  – раман “Трывожнае шчасце”.  Сярод жыхароў аграгарадка Любушаны, дзе шмат перасяленцаў з чарнобыльскай зоны, нямала прыхільнікаў рамана “Злая зорка”. Настаўніца мясцовай школы Наталля Цэдрык з гонарам адзначае , што аднайменны кінафільм паводле рамана “Вазьму твой боль” здымаўся на яе радзіме ў Ляхавіцкім раёне. Жыхары аграгарадка Багушэвічы ганарацца, што іх слынны зямляк, народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосцік выканаў адну з галоўных роляў у радыёпастаноўцы “Сэрца  на далоні”.

 

Просмотров: 233 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar