09:39
Міласэрнасць-люстэрка душы

Паразважаць на тэму спагадлівасці да інвалідаў і прайсці індывідуальную тэст-праверку навучэнцам гімназіі прапанавала тэатр-трыбуна “Міласэрнасць-люстэрка душы” Бярэзінскай раённай бібліятэкі ў фармаце  суботы дабрыні 4 снежня. Жыццёвыя гісторыі “Інвалід сярод людзей і нелюдзей” гучалі набатным напамінам: “Нас усіх на міласэрнасць праверыць жыццё! Кожны можа зрабіць нашу будзённасць больш светлай і чыстай”. Наглядна-вобразным суправаджэннем “Стоп-кадр, стоп-сюжэт” выступала экспазіцыя бязногага інваліда ў акружэнні манекенаў у чорна-белых масках, сімвалізуючая  нашы добрыя стасункі да людзей з фізічнымі абмежаваннямі ці раўнадушша і жорсткасць у стаўленнях да іх. Акцыя “Запалім лампадку дабрыні” прайшла  з  раздачай чароўных ліхтарыкаў.  Рабятам, якія  з практыкі школьнага жыцця выступаюць для аднакласнікаў узорам міласэрнасці і дабрыні, былі ўручаны прызы-сімвалы і арыгінальныя пасведчанні “Добрае сэрца”. Паводле картак зваротнай сувязі па ацэнцы мерапрыемства гімназісты і іх класныя кіраўнікі вызначылі мерапрыемства гадзінай душэўнага ўзрушэння і духоўнага ачышчэння.

Просмотров: 163 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar