15:03
Муза Бярэзіншчыну не пакідае

  На абласным свяце паэзіі і літаратуры ў Маладзечне ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прэзентавала інтэрактыўную пляцоўку “Муза Бярэзіншчыну не пакідае”. На літаратурным падворку аматары літаратуры з азартам круцілі літаратурную рулетку “Хто ёсць хто?”, паказваючы свае веды па вызначэнні з ліку бярэзінскіх літаратараў зорных пабрацімаў вядомых беларускіх пісьменнікаў у намінацыях “Бярэзінскі Быкаў”, “Бярэзінскі Прышвін”, “Бярэзінскі Крапіва”, “Бярэзінскі Зошчанка”, “Бярэзінскі Макаёнак”, “Бярэзінскі Паўстоўскі”, “Бярэзінскі Баршчэўскі”, “Бярэзінскі Брыль”. Імправізаваная гульня праходзіла займальна і пазнавальна, з каштоўнымі намінал-розыгрышамі,  рэкламай пісьменнікаў Бярэзіншчыны і галоўнай бібліятэчнай ўстановы раёна. Арт-прадстаўленне “Гісторыі з дарожнага кніжнага чамадана” знаёміла з сюжэтамі твораў мясцовых празаікаў у намінацыях “Літаратурны шэдэўрык земляка”, “Чытацкія сімпатыі”. Кніжны вернісаж “ На літаратурным Алімпе Бярэзіншчыны” прадставіў калейдаскоп цікавых фактаў творчых біяграфій мясцовых пісьменнікаў цыкла “Маловядомае пра вядомых”. Вялікая напольная Кніга Гонару Бярэзінскага раёна знаёміла ўдзельнікаў свята з бярэзінскімі культурнымі брэндамі і знакамітасцямі.  Экспромт-акцыі “Прачытай залпам” і “Паэтычны кошык” цыкла “Вершы нон-стоп” дазволілі прыхільнікам паэтычнага слова прадэманстраваць сваё майстэрства чытальнікаў паэтычных твораў бярэзінскіх паэтаў і наталіць у спякотны летні дзень смагу сокам і пачаставацца цукеркай.  На лаўцы шчасця можна было загадаць жаданне пад мілагучную беларускую дудачку і паслухаць аповеды Ката-баюна.             

Просмотров: 273 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 1
avatar
1 likacrazy02061991 • 16:29, 09.06.2023
biggrin
avatar