11:32
Мы не курым. Далучайцеся!

9 красавіка на маладзёжнай  дыскатэцы Брадзецкай бібліятэкі-клуба быў заяўлены пачын “Мы не курым. Далучайцеся!”, ініцыяваны падлеткамі аграгарадка, прыхільнікамі здаровага ладу жыцця. Загадчык установы культуры прапанавала наведвальнікам дыскатэкі хвілінку агіт-прапаганды   “5 міфаў аб шкодзе курэння”, аргументавала даказаную медыкамі ісціну: цыгарэта – наркотык, які пазбаўляе маладых і юных здароўя, замаруджвае рост, звужае перспектывы жыцця. Наведвальнікі дыскатэкі падтрымалі акцыю “Дыскатэка – тэрыторыя без тытунёвага дыму”. 

Просмотров: 152 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская библиотека
Всего комментариев: 0
avatar