10:18
Наркотыкам – бой

  Нагодай да арт-марафона “Наркотык не выбірае, талент і прыгажосць забівае” сталі дзве даты календара – Міжнародны дзень прафілактыкі наркаманіі і Міжнародны жаночы дзень. Супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі адрасавалі мерапрыемства навучэнцам гімназіі. Уводным пралогакм стаў дывертысмент “Дзяўчынка, якая марыла стаць зоркай”. Гісторыі нон-стоп “Патухлыя зоркі” распавялі пра лёсы прыгожых, таленавітых, сусветна вядомых куміраў пакаленняў – кінаактрыс і спявачак Мэрылін Манро і Лідсі Лохан, зоркі якіх заўчасна патухлі па прычыне іх нарказалежнасці. Гэтых зорак згасальны водблеск – урок сучаснікам: ад зорнага ззяння да цёмнага згасання – адзін крок. Станоўчым фактам гучаў прыклад пераадолення нарказалежнасці амерыканскай спявачкай Ферджы (Стэйсі Эн Фюргсан). Тэатр-споведзі “Няскончаны партрэт”, “Апельсіны на асфальце”, “Кубак наркатычнай асалоды”, “Мацярынскі боль” прадставілі праблему праз лёсы маладых і таленавітых сучаснікаў, якія трапілі ў бездань наркатрагедыі. Прытча “Тры матылькі” стала папярэджаннем маладым: падлеткавая цікаўнасць да экзотыкі можа скончыцца трагічна. Выкарыстанне суправаджальных кантраст-рэквізітаў-сімвалаў маладосці і трагедыі, зорнасці і падзення зрабіла агітацыю эмацыянальна-уражваючый і нагладна-вобразнай. Акцыя “Наркотыкам – бой” прадугледжвала кіданне дроцікаў пратэсту па мішэні забойцы- разрушальніка чалавечых лёсаў.    

Просмотров: 223 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar