10:15
Нас яднае Беларусь

   Прэстыж – марафон “Гонар маем звацца беларусамі” зладзілі для навучэнцаў СШ № 2 г. Беразіно 16 верасня супрацоўнікі раённай бібліятэкі. У гонар Дня народнага адзінства з пачуццём асаблівага гонару гучала цікавая інфармацыя пра Беларусь і беларусаў, пра нашы адметнасці, а таксама дэманстраваліся суправаджальныя рэквізіты-сімвалы. Усё пераканаўча сведчыла: беларусам ёсць чым ганарыцца, ёсць чым здзіўляць свет! Аб добрай славе Беларусі ў свеце знаюць нездарма: міжнародны рэйтынг краіны, беларускія рэкорды і брэнды, дзяржаўная сімволіка і дзяржаўныя ўзнагароды, беларускія гарады, водна-лясное багацце, беларускія радаводныя карані вядомых асоб, сыны Беларусі - нацыянальныя героі і кіраўнікі розных краін, героі Беларусі, багатая культурная спадчына краіны… 

     Парад-марфон беларускіх дасягненняў завяршыла агіткампанія “Ты – беларус! І ганарыся, што маеш гэтае імя” з заклічам да юных бярэзінцаў з годнасцю звацца беларусамі, гучна заяўляць сваю беларускасць, прынадлежнасць да беларускага народа і беларускай дзяржавы, годна пісаць новыя старонкі гісторыі Бацькаўшчыны.

Просмотров: 197 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar