17:30
Нас яднае гісторыя роднага краю

Краязнаўчы форум “Нас яднае гісторыя роднага краю”, ініцыянаваны Бярэзінскай раённай бібліятэкай і рэдакцыяй газеты “Бярэзінская панарама” да Дня народнага адзінства, сабраў шчыльнай зямляцкай сябрынай нераўнадушных бярэзінцаў з абвостраным пачуццём грамадскай актыўнасці, патрыятызму, цікавасці да гісторыі роднага краю. Удзельнікі форуму: настаўнікі гісторыі і адказныя за ваенна-патрыятычнае выхаванне школьнікаў, прадстаўнікі сельвыканкамаў, лідэры грамадскага руху, краязнаўцы, журналісты, прадстаўнікі рабочай групы па стварэнні раённага гісторыка-краязнаўчага музею і ваеннага камісарыята, прыхільнікі беларускай мовы і самабытных традыцый. Форум стаў сапраўднай платформай па вызначэнні асноўных накірункаў калектыўнай краязнаўчай дзейнасці з распрацоўкай плана грамадска-краязнаўчых ініцыятыў да 100-годдзя Бярэзінскага раёна ў 2024 годзе. Сярод самых значных грамадскіх ініцыятыў: стварэнне галерэі патрыётаў Бацькаўшчыны, усталяванне памятных знакаў на малой радзіме знакамітых землякоў, правядзенне святаў вуліц, афармленне краязнаўчых інфармзонаў на грамадскіх прыпынках бліз школ горада, зацвярджэнне Дня малой радзімы і Дня брэндаў, тыдня добрых спраў у гонар слынных землякоў, выданне краязнаўчых зборнікаў і Кнігі ўспамінаў сведак памятных падзей на Бярэзіншчыне, правядзенне злёта-форума “Бацькаўшчына-гэта мы”, вечарын-прысвячэнняў землякам, патрыятычных субот і прафарыентацыйных акцый “Раўненне на землякоў” для школьнікаў, стварэнне краязнаўчага таварыства на Бярэзіншчыне.На ўсю моц гучалі імёны краязнаўцаў,патрыётаў райцэнтра і маленькіх вёсачак, зберагальнікаў народных традыцый,папулярызатараў краязнаўчых матэрыялаў: П. Прыбыткіна, С. Ігнатовіча, І. Жукоўскага , І. Сыраквашкі, А. Папругі, Г. Ждановіч, Я. Палынскага, А. Бычкоўскага , А. Альфер, Н. Бурко. Яднаючым пасылам для ўдзельнікаў форуму стаў гімн гораду Беразіно на словы Г.Шчур у выкананні М. Міхайлоўскага з агульным лейтматывам: “Ля Бярозы ракі мы ўсе сваякі, і адна ў нас жыццёвая ніва!”.

Просмотров: 153 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar