18:26
Нас спалілі разам з вёскай

28 лістапада спаўняецца 80 гадоў трагедыі малой сястры Хатыні – бярэзінскай вёскі Баравіно, спаленай фашыстамі разам з жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кастрышча вогненнай памяці не затухае і сёння. У цэнтры вёскі над брацкай магілай устаноўлены помнік, які напамінае нашчадкам аб той страшнай трагедыі, а на Дрэве жыцця ў мемарыяльным комплексе “Хатынь” значыцца назва нашай вёскі “Баравіно” - вечная памяць непакорным беларускім вёскам, знішчаным фашысцкімі акупантамі разам з людзьмі і адроджаным з руін пасля вайны. Паглядзець на трагедыю праз успрыняцце ахвяраў і сведак тых падзей, даць сучаснікам асабіста адчуць вайну праз драматызм чалавечых лёсаў дазволіў тэатр-рэквіем “Нас спалілі разам з вёскай”, прадстаўлены старшакласнікам СШ №3 г. Беразіно супрацоўнікамі Бярэзінскай раённай бібліятэкі. З эмацыянальным пасылам былі агучаны даставерныя факты вогненнага летапісу вёскі Баравіно, трапяткія старонкі апавядання пісьменніка-земляка Я. Курто “Зоя”, маналогі герояў І. Сачука “І сніцца мне матуля і вайна”, зямлячкі С. Лобач “Адвядзі, Маці Божая, ад вайны”.

Просмотров: 153 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar