09:03
Новае імя ў літаратуры

Месячнік літаратурнага краязнаўства пашырае веды бярэзінцаў аб вядомых мясцовых пісьменніках і адкрывае новыя імёны. Супрацоўнік Косаўскай бібліятэкі прапанавала наведвальнікам бенефіс-прэзентацыю “Землячка з літаратурным талентам”, на якой былі прадстаўлены  творы ўраджэнкі вёскі Косаўка Галіны Зіноўевай - колішняй жыхаркі Алтайскага края і Кузбаса, зараз гараджанкі Жодзіна. Яна - аўтар серыі зборнікаў “Слово погладит», «Полюбим себя», «Прикосновения душой», «Судьба на прочность проверяет», «С купаловского вечера». Узнагароджана медалём Расійскай Федэрацыі “За веру в добро”. Жыхары аграгарадка з цікавасцю гарталі паэтычныя зборнікі зямлячкі, а таксама кнігу вершаў яе сына Сяргея Зіноўева.   

Просмотров: 234 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar