15:21
Пад крыламі бацькоўскай любові

У гонар Міжнароднага дня аховы дзяцей і Сусветнага дня бацькоў, якія адзначаюцца ў нашай краіне 1 чэрвеня, супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі 28 мая прапанавалі наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання маладых інвалідаў ТЦСАН гадзіну шчырасці "Пад крыламі бацькоўскай любові". Монатэатралізаванае жыццёвінкі "Падгледжана ў жыцці" прадставілі галерэю сямейных гісторый - сведчанне таго, што бацькі і дзеці - самыя блізкія людзі на свеце, бацькоўскія ўрокі самыя дзейсныя і бацькоўскі абярэг самы моцны. Сіла мастацкага слова, узмоцненая цівымі фактамі і сюжэтамі з выкарыстаннем наглядных рэквізітаў застаўляла маладых людзей задумацца і пераасэнсаваць свае ўзаемаадносіны з бацькамі. Гадзіна шчырасці стала зачынам цыкла бібліятэчных мерапрыемстваў чэрвеньскага праекта Бярэзінскай бібліятэкі "Сям'я без бацькі, як хата без страхі
Просмотров: 156 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar