13:59
Пад святлом краязнаўчага ліхтарыка

Сцяжынкі да пазнання гтсторыі роднага краю становяцца бліжэйшымі, калі ёсць жаданне. У 6-ы школьны дзень  навучэнцы самай аддаленай ад райцэнтра Брадзецкай школы завіталі ў інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр Бярэзінскай раённай бібліятэкі з жаданнем папоўніць скарбонку сваіх краязнаўчых ведаў. Вядомыя і малавядомыя старонкі гісторыі мястэчка Беразіно і раёна прадсталі перад цікаўнымі брадзецкімі школьнікамі пад час нязмушанай гульнёва-пазнавальнай экскурсіі “Пад святлом краязнаўчага ліхтарыка”. Выстраіць маршрут вандроўкі дапамагалі рэчы-падказкі-сімвалы, фотаздымкі з гісторыяй, легенды і цікавыя гістарычныя факты. Конская падкова стала нагодай для расповеда аб кузні ў бярэзінскай вёсачцы Казлоў Бераг, дзе ў гады Айчыннай вайны 1812 года гусарскі полк Давыдава падкоўваў коней. Гільза раскрыла таямніцу паслання апошніх абаронцаў маста цераз Бярэзіну з далёкага 1941 года нашчадкам. Зневажальны нагрудны знак рабства бесславесна крычаў аб зверствах акупанта, аб спаленых у гады вайны бярэзінскіх вёсках і трагедыі яўрэйскага гета. Самаробная скрыпка распавяла пра бярэзінскіх майстроў па вырабу народных інструментаў і салдата-франтавіка будучага Прэзідэнта акадэміі навук Беларусі М.А. Барысевіча, які ўсю вайну пранасіў скрыпку ў сваім салдацкім рэчмяшку. Тэатральная маска ўзгадала пра вядомых артыстаў родам з Бярэзіншчыны і мясцовую традыцыю 1 раз у 2 гады ладзіць у Беразіно абласны тэатральны фестываль “Бярэзінская рампа”. Драўляная лыжка з мясцовым сімвалам заклікала чэрпаць веды пра Бярэзіншчыну поўнай лыжкай.  Самая дасведчанная і цікаўная брадзецкая школьніца Астраўлянчык Яўгенія атрымала ліхтарык юнага краязнаўцы.

          

Просмотров: 129 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar