08:50
Пад зоркай матуль

Кастрычнік у бярэзінскіх бібліятэках прайшоў пад зоркай матуль. У анлайн прасторы і на кніжных выставах бібліятэкары пашырана рэкламавалі мастацкія творы, якія ўвасабляюць вобраз маці-жанчыны. У наш імклівы век больш запатрабаваныя “літаратурныя званочкі” – творы невялікага фармату, па сваіх мастацкіх якасцях - змястоўнасці і думцы вартыя цэлага рамана. Убачыць і пачуць такія творы, раскласці па палічках эмоцыі дазволіў бібліятэчны монатэатр “Апавяданне на біс”, які на працягу месяца прадстаўляў літаратурную панараму твораў-прысвячэнняў маці кароткімі завершанымі апавяданнямі сучасных беларускіх празаікаў М. Герчыка “Кубак малака”, С. Кражавай “Маці”,  М.Куляша “Дачушка”, Т. Бунта “Матуліны туфлікі”, В.Кадзетавай “Пуховая хустка” і  Б.Сачанкі “Пісьмо да матулі”,   М. Пазнякова “Цукеркі” , В. Строкіна “Рэквіем па 25-ым” і А. Бутэвіча “Стасева ялінка”.   Паўгадзіны арыгінальнай міні-прозы - і апавяданні “залатой кніжнай пяцёркі” загучалі ў фармаце праектаў  Бярэзінскай ЦБ “Жывая кніга” і “Чароўнае святло кнігі”. Знешняе пераўвасабленне бібліятэчнага акцёра-чытальніка з дапамогай простых дэкарацый і прадметаў, звязаных з кульмінацыйнымі момантамі аповеду, дазволіла вобразна-эмацыянальна, у пачуццёвай форме раскрыць творы, актуалізаваць цікавасць слухачоў, падключыць да суперажывання, да сумеснага роздуму, да актыўнага асэнсавання паводзінаў персанажаў. Апавяданні беларускіх празаікаў гучалі на біс у маладзёжнай і ў дарослых аўдыторыях, бо тэма маці – вечная, на ўсе часы і ўзросты.

Просмотров: 170 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar