10:26
Падарожжа на хвалях “ШТУРМа”

Другі год  Школа Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ” пад куратарствам Бярэзінскай раённай бібліятэкі збірае падлеткаў для карыснага баўлення часу. 24 лютага прайшло пасвячэнне ў штурмаўцы новага набора юнгаў. Затым заўсёднікаў і навічкоў з’яднала гульнёва-пазнавальная праграма: SOS-шоў “Пасланне з бутэлькі”.   Акцыя “Крыжовы паход супраць бутэлькі” прайшла з вынасам зладзейкі з наклейкай ў музейны кубрык экспанатаў ворагаў чалавецтва і сплюшчваннем піўной бляшанкі, забіваннем цвікоў у макет драўлянай цыгарэты. Чыстая кніга карабельнай каманды папоўнілася асабістымі подпісамі юных маракоў, якія далучыліся да штурмаўскага руху “Мы – чысты ўзрост без бруду шкодных звычак”. Аматары піўной моды і курэння трымалі клятву перад таварышамі па камандзе і атрымалі векселі даверу на пераадоленне шкодных звычак.             

“Кніжная таможня” праверыла чытацкую актыўнасць юнгаў з уручэннем кнігалюбам персальных бонусаў чытацкай актыўнасці і “Залатых чытацкіх фармуляраў”. У фірменных блакнотах штурмаўцаў з’явіліся новыя запісы аб памятных момантах у Школе Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ”.

Просмотров: 187 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar