09:20
Паэт з душой жаваранка

Прысвячэнне ў вянок юбіляру. 22 сакавика 140-гадовы юбілей народнага паэта Беларусі Я.Купалы і Сусветны дзень паэзіі сталі  добрай нагодай да літаратурнай імпрэзы “Паэт з душой жаваранка”, на якую заправіла навучэнцаў гімназіі Бярэзінская раённая бібліятэка. Імя Купалы вядома школьнікам, аднак, не кожны ведае, чым жыў, што любіў, чым ён захапляўся. Імпрэза прадставіла вобраз знакамітага беларуса родным, зразумелым, блізкім з мноствам цікавых звестак і эпізодаў з маленства, творчай біяграфіі, з паўсядзённага жыцця і побытавых клопатаў. З іх склалася велічная мазаіка Асобы, як знак яе адзінкавасці, непаўторнасці, адметнасці. Юным сучаснікам цікава было даведацца пра неймаверную цягу Янкі да вучобы, да напісання вершаў, пра яго захапленні шахматамі, іграннем на скрыпцы і жалейцы, яго стаўленне да дзяцей. Увасобіць вобраз маленькага Янкі дапамог вучань 7 класа гімназіі Віннік Аляксандр.  

На імпрэзе бярэзінскія гімназісты прынялі ўдзел у экспромт-чытаннях “Любімы верш Купалы нон-стоп: “Хлопчык і лётчык”.  

Просмотров: 183 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar