10:44
Пiсьменнiк дзвюх эпох

У рамках раённага месячнiка "Каб не мялець душой, будзем чытаць Шамякiна" 100-гадовы юбiлей Народнага пiсьменнiка Беларусi I.Шамякiна адзначаны Любушанскай СIБ акцыяй "Кожнаму наведвальнiку - творы Шамякiна", у час якой адбылася прэзентацыя лiтаратурна-мастацкай выставы "Пiсьменнiк дзвюх эпох". Увазе наведвальнiкаў была прадстаўлена багатая лiтаратурная творчасць юбiляра i трыбуна цiкавай iнфармацыi "Сем фактаў пра Шамякiна". Шляхам апытання прыхiльнiкаў творчасцi пiсьменнiка тытул "Фаварыт-кнiга пiсьменнiка-юбiляра" прысвоены вядомаму экранiзаванаму раману "Вазьму твой боль", выданаму на рускай i беларускай мовах. На памяць аб удзеле ў юбiлейнай акцыi чытачы маглi зрабiць сэлфiбук "Мой Шамякiн". 

Просмотров: 220 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar