11:46
Прэзентацыя мастацкай экспазіцыі “Таленавіты род Гараўскіх”

У Брадзецкай бібліятэцы-клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" прайшла прэзентацыя мастацкай экспазіцыі “Таленавіты род Гараўскіх”. Культработнік распавяла пра слынных нараджэнцаў маёнтка Уборкі, які зараз не значыцца на карце Бярэзіншчыны, ды падарыў сусвету знакамітых мастакоў-пейзажыстаў і партрэтыстаў  19 стагоддзя – братоў Гараўскіх. Жыхары аграгарадка з цікавасцю слухалі  звесткі аб жыццёвым і творчым шляху братоў-мастакоў Апалінара, Гіляра і Іпаліта, аб сяброўстве са знакамітымі расійскімі мастакамі і самім заснавальнікам Траццякоўскай галерэі ў Маскве Паўлам Траццяковым. У Брадзецкім маёнтку сястры Апалінар Гараўскі – самы вядомы з таленавітага роду Ігуменшчыны – стварыў свае лепшыя карціны, сярод іх – пейзаж “На радзіме”. Блізкія сэрцу краявіды з жыцця беларускіх мясцінаў, іх паэтычнасць і прыгажосць адлюстраваны ў прадстаўленых на экспазіцыі рэпрадукцыях карцін мастакоў-землякоў для шырокага кола наведвальнікаў установы культуры. Азнаямленне з экспазіцыяй выклікае ў жыхароў аграгарадка Брадзец пачуццё гонару за родную зямлю і яе таленавітых нараджэнцаў. 

Просмотров: 101 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar