14:11
Раённы фэст гумару

Актывісты клуба ветэранаў працы "Сустрэча" - даўнія прыхільнікі кнігі і Бярэзінскай раённая бібліятэкі, жывуць па прынцыпе: "Можна жыць у правінцыі і знаходзіцца ў цэнтры культуры". Інтэлегентнасць - не паказная дэкарацыя, а стыль жыцця з памкненнем знаходзіцца ў цэнтры культурных падзей раёна. Раённы фэст гумару "Месцячковыя забавы", прымеркаваны да 115-годдзя земляка-сатырыка Міхася Скрыпкі, творча рэалізаваны бібліятэкай, стаў для членаў клуба добрай магчымасцю раскрыць свой творчы патэнцыял, прадэманстраваць артыстычныя здольнасці прыпевачніц і чытальнікаў баек і гумарыстычных замалёвак, здзівіцца самабытным талентам бярэзінскіх сатыракаў-аматараў дасціпнага гумару Анатоля Палынскага, Таццяны Верамейчык, Гетруды Шчур і Барыса Манцэвіча. Адкрыццём сезона стала выканальніца баек Ніна Ермаловіч, якая адзначана на фэсце сімвалічным залатым кубкам М.Скрыпкі.

Просмотров: 201 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar