11:54
Раённы месячнік літаратурнага краязнаўства

14 лістапада на Бярэзіншчыне стартаваў месячнік літаратурнага краязнаўства “Літаратура з правінцыяльнай прапіскай” з цыклам бібліятэчных мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці пісьменнікаў-землякоў. Мерапрыемствы на базе раённай і дзіцячай бібліятэк, раённага цэнтра культуры, школьных устаноў, сельскіх бібліятэк раёна будуць доўжыцца да 13 снежня 2019г.
Старт раённаму месячніку літаратурнага краязнаўства дала акцыя гонару “Родны край – прыжыццёвы Парнас” Брадзецкай сельскай бібліятэкі-клуба. 14 лістапада 2019 года загадчык установы культуры Сакава І. Л. прадставіла для вучняў 5 класа мясцовай школы літаратурную вечарыну “Зямляк, што праславіў наш край на ўвесь свет”, прымеркаваную да 105-годдзя беларускага пісьменніка, ураджэнца в. Сяліба Р. Нехая. Мерапрыемства прайшло непасрэдна па месцы вучобы рабят, у вучнёўскім класе. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з цікавымі старонкамі пісьменніка-франтавіка, з яго самымі яркімі творамі для дзяцей ваеннай тэматыкі. Вядомы верш-прысвячэнне Р. Нехая роднай вёсцы “Сяліба” напомніў рабятам пра Год малой радзімы з яго актуальным дэвізам любіць і шанаваць свой край, ведаць і ганарыцца яго славутымі землякамі.

Просмотров: 322 | Добавил: isemaschko | Теги: литературное краеведение
Всего комментариев: 0
avatar