11:06
Са святам калегі!

Да прафесійнага свята Дня культработнікаў  была прымеркавана святочнай вечарына “ Легенды жывуць побач” для ветэранаў культуры Бярэзіншчыны. Мерапрыемства прайшло пад лейтматывам “Культработнікі на пенсію не выходзяць!”. Са святам калег павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г.А.Сакалоўская і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры,інфармацыі, спорту і турызму Н.П. Дубовік. Загадчыца аддзелу маркетынгу Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставіла гумарыстычны вернісаж “Смяёмся разам”. Аўдыторыю павесялілі інтэрмедыі “Муза для мужа”, “Жаніх па аб’яве”, “Сэлфі”, “Дэфіле”, “Культурны адпачынак”. Самым вясёлым гледачам сеанса смехатэрапіі-сямейнай пары культработнікаў Міхалёўскага сельскага клуба ўручаны спецыяльны прыз. Святочны настрой стваралі маладыя культработнікі Дзмітрый Свірыд, Ганна Пакімка, Юлія Масюк і вядомы музыка Міхаіл Папруга.        

Просмотров: 256 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar