08:36
Шамякін – вядомы і не вядомы

Да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі І.Шамякіна ў рамках месячніка «Каб не мялець душой, будзем чытаць Шамякіна” у Брадзецкай бібліятэцы-клубе прайшоў цыкл мерапрыемстваў па папулярызацыі творчасці пісьменніка-юбіляра. Кожнаму наведвальніку ўстановы прапанаваліся творы Шамякіна, была прадстаўлена выстава адной кнігі “Фаварыт-кніга пісьменніка – юбіляра”. Трыбуна цікавай інфармацыі “Шамякін – вядомы і не вядомы” пазнаёміла з цікавымі фактамі біяграфіі пісьменніка. Бліц-апытанне наведвальнікаў бібліятэкі вылучыла самыя любімыя творы Шамякіна – раманы “Сэрца на ладоні”, “Палеская мадонна”, “Трывожнае шчасце”.      

Просмотров: 250 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar