13:45
“ШТУРМ” агітуе: не ўкрадзі!
12 жніўня выязная Школа Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ” нанесла візіт у дзіцячы аздараўленчы лагер “Пунцовыя ветразі” Паплаўскай школы з агіт-марафонам па прафілактыцы падлеткавага крадзяжу “Не ўкрадзі!”. Праблема падлеткавага крадзяжу была прадстаўлена ў шырокім маральна-прававым спектры: крадзёж – грэх, злачынства, ганебнае кляймо, маральная загана, зламаны лёс. Дзеці і падлеткі лепш успрымаюць матэрыял, пададзены ў арыгінальнай, вобразна-эмацыянальнай форме. А калі яшчэ пры гэтым прысутныя маюць магчымасць самі інтэрактыўна ўвасобіцца ў вобразы – ролі прадстаўленых арганізатарамі марафона сюжэтаў, тады хутчэй дасягаецца жаданы выхаваўчы эфект. Ужытыя ў ходзе марафона прыёмы дапамаглі падлеткам спасцігаць маральныя запаведзі- правілы-пастулаты, пашырылі іх прававую дасведчанасць, дапамаглі выбудаваць варыянты паводзінаў у складаных жыццёвых сітуацыях і зрабіць правільны выбар у ацэнцы дзеянняў герояў ролявых сюжэтаў. Самы актыўны ўдзел у імправізацыі на зададзеную тэму прынялі падлеткі асаблівага клопату Бандарэнка Ягор і Волкаў Дзмітрый. За сваю камунікатыўнасць і актыўнасць яны атрымалі прызавыя бонусы. Усе героі ажыўшых гісторый атрымалі захвочвальныя салодкія прызы. Удзельнікі марафона асэнсавана далучыліся да акцыі “СТОП, злодзей!”
Просмотров: 197 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar