09:43
“Сёння школьнік – заўтра салдат”

   Юнакоў хвалююць пытанні армейскага жыцця. Напярэдадні свята з мужчынскім характарам раённая бібліятэка прапанавала аптымістычна  зірнуць на армейскую службу старшакласнікам СШ №3 г., якія былі запрошаны на патрыятычны хлапечнік “Сёння школьнік – заўтра салдат”. Арт-рэвю па кнізе Ю. Палякова “100 дзён да загада” прадаставіла па-мастацку ўвасобленыя ўражанні-адчуванні-перажыванні героя кнігі-прызыўніка: ад атрымання навабранцам позвы ў ваенкамат да салдацкіх будняў армейскага быту.    З далучэннем навучэнцаў школы ажылі ўразлівыя эпізоды-моманты школы маладога байца і першага стрэльбішча, прысягі, салдацкага быта. Аповеды былі ўдала разбаўлены армейскім гумарам, армейскімі пісьмамі. Важна было ў ходзе сустрэчы запэўніць юнакаў дапрызыўнага ўзросту: арміі не трэба баяцца – у арміі трэба служыць. Армія – месца, дзе нараджаецца мужчына – чалавек-грамадзянін. Старшакласніку, які ўвасобіў вобраз навабранца кніжнага арт-рэвю, быў уручаны ордэн “Самаму лепшаму сыну Айчыны”.

Просмотров: 301 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 2
avatar
1 Natali08121966 • 10:06, 21.02.2022
wacko  wacko  wacko
avatar
2 fesowetz • 13:45, 21.02.2022
biggrin
avatar