09:00
Спартландыя работнікаў сацыяльнай сферы

Актыўны ўдзел у раённай спартландыі работнікаў сацыяльнай сферы прыняла каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. У склад якой уваходзіла загадчык дзіцячай раённай бібліятэкі Фесавец Аліна. Усіх іх чакала няпростая барацьба ў цікавых спартыўных заданнях. Была яна напружанай, яе напал не зніжаўся да самай апошняй хвіліны. Суддзі назвалі пераможцаў у агульнакамандным заліку, а яшчэ – у асобных намінацыях. Гэта зарадзіла цудоўным настроем усіх удзельнікаў спартландыі.

Просмотров: 191 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar