11:54
Святкуем новы год без шкоды для прыроды

Новы год — гэта маленькая экалагічная катастрофа.  У навагоднія святы мы ўжываем у два-тры разы больш ежы, таму пакідаем пасля сябе больш адходаў. У якасці навагодніх падарункаў звычайна закупаецца цэлая гара рэчаў, большая частка якіх адразу аказваецца на сметніку. Гучныя залпы салютаў і феерверкаў выклікаюць страх і паніку ў жывёл і птушак, што прыводзіць да іх пагібелі. Самы галоўны навагодні вораг экалогіі — мішура!

Як жа стварыць навагоднюю атмасферу і адначасова звесці шкоду для экалогіі да мінімума? Аб гэтым разважалі юныя прыхільнікі прыроды на чарговым пасяджэнні клуба экалагічных ведаў “Беразавічок”, якое адбылося 3 снежня ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе і вылілася ў агіт-кампанію “Святкуем новы год без шкоды для прыроды”.

 

Просмотров: 186 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar