16:29
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Кожны год па традыцыі ў час вясновых канікул Бярэзінская дзіцячая бібліятэка збірае чытачоў і аматараў літаратуры на Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.Не стаў выключэннем і сёлетні год.У рамках яго бібліятэка наладзіла шэраг мерапрыемстваў.
31 сакавіка адбылося святочнае адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі літаратурнаа-забаўляльнай праграмы “Як цудоўны кніжны свет”. Для дзятвы юныя акцёры лялечнага гуртка “Пятрушка” і Каралева Кніга правялі розныя віктарыны і конкурсы. Яркай кульмінацыяй мерапрыемства стала ўзнагароджанне гурткоўцаў падзякай і падарункам ад дырэктара ДУК ”Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” Маеўскай Н.М. Актыўных удзельнікаў мерапрыемства ўзнагародзілі салодкімі падарункамі ад магазіна “ТРЫО”.
У сакавіку лялечны гурток “Пятрушка”святкуе 35 год свайго існаванне.Першае знаёмства з бібліятэкай — гэта вельмі важкі момант у выхаванні дзяцей, таму супрацоўнікі Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі заўсёды добрасумленна, з вялікай адказнасцю арганізуюць і праводзяць яго. Амаль кожны раз пасля азнаямленчых экскурсій у бібліятэцы лялечны гурток «Пятрушка» прадстаўляе юным наведвальнікам кніжнага хра¬ма тэатралізаваныя карысныя парады «Як стаць сапраўдным чытачом». Таму першая сустрэча з бібліятэкай становіцца для дзяцей яркай падзеяй. Прыцягвае дзятву ў бібліятэку не толькі суст¬рэча з новай кнігай, але і работа лялечнага гуртка «Пятрушка». Лялькі вучаць, лялькі выхоўваюць, лялькі прыносяць радасць, лічаць удзельнікі гуртка
Гурток быў заснаваны пры Бярэзінскай дзіцячай бібліятэцы ў 1986 г. першым кіраўніком была загадчыца дзіцячай бібліятэкай Лідзія Герасімаўна Кушнер, намаганнямі якой быў набыты камплект лялек і разам з юнымі прапагандыстамі кнігі была падрыхтавана першыя пастаноўкі казак "Калабок" , "Курачка ряба", «Грыбы “,”Капрызка".
Больш за 20 гадоў (1988-2009) творча кіравала лялечным гуртком « Пятрушка» Святлана Мацвееўна Шмерко. Чалавек вялікага таленту і цярпення, яна здолела сабраць вакол сябе самых зацікаўленых дзяцей. У сваёй справе яна выкарыстоўвала ўласныя веды і вопыт педагога, падыходзіла да кожнага індывідуальна , ўлічвала інтарэсы, схільнасці і характар юных артыстаў. І ў кожнай справе праяўляла ініцыятыву, творчасць. За гэта і карысталася павагай у чытачоў, бацькоў, юных наведвальнікаў дзіцячай бібліятэкі. Пад яе кіраўніцтвам лялечны гурток неаднаразова перамагаў у раённых і абласных конкурсах-аглядах лялечных тэатраў.
З 2009-2014 кіравала тэатрам Нямірка Людміла Антонаўна. Тэатр лялек добра вядомы сярод малодшых школьнікаў горада, якім не раз даводзілася бачыць іх выступы. За гэтыя гады лялечным кружком былі прадстаўлены такія п'есы: "Воўк у чырвонай шапцы"," Царэўна Несмеяна"," як зайка чытачом стаў"," Маша і Мядзведзь"," Непаслухмяны кацяня"," не сячэце елкі"," Церамок на новы лад", "Гусі –лебедзі"," Зімовая казка"," мая мама лепшая на свеце","па чароўнай сцежцы ў Чытай-горад", "падарунак матулі", "Рэпка", "Казка пра лета", " куды ідзем мы з Пятачком»
З 2014 года калектывам кіруе Хамічонак Наталля Віктараўна. У сваёй працы вялікую ўвагу ўдзяляе тэатральна-мастацкай дзейнасці, якая развівае ў дзяцей здольнасці да мастацкай, гульнявой, тэатральнай творчасці. Удзел у спектаклях робіць жыццё дзяцей эмацыйна насычанай,напоўненай радасцю, раскрывае індывідуальныя здольнасці кожнага дзіцяці. Тэатральная дзейнасць дапамагае нашым дзецям адчуваць сябе упэўненымі, разняволенымі, якія ўмеюць выказваць свае пачуцці і думкі, суперажываць адзін аднаму. Наталля Віктараўна пастаянна здзіўляе нас сваёй невычэрпнай энергіяй, працавітасцю. За шэсць гадоў змянілася два саставы. Апошні склад клуба навучэнцы СШ№3 8» Б " класа Брэль Аліна, Кірэеў Ілля, Хамічонак Настасся.
Сёння ў артыстаў лялечнага гуртка «Пятрушка» даволі разнастайны рэпертуар, які дазваляе задаволіць патрэбы любых чытачоў. Дзіцячую біліятэку наведваюць школьнікі і дашкольнікі, іх гасцінна вітаюць члены лялечнага гуртка з казачнымі персанажам героямі ўпадабаных казак. Ярка і запамінальна праходзіць першае знаёмства з бібліятэкай і правіламі карыстання кнігай, а гэта значыць, што наперадзе ў юных артыстаў новыя цікавыя сустрэчы, яркія ўражанні і эмоцыі, карпатлівая работа над новымі пастаноўкамі і , тэатральныя гастролі.

Просмотров: 337 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar