14:46
У адзінстве пакаленняў – наша сіла

Насустрач Дню народнага адзінства ў Беразіно 8 верасня стартавала статус-акцыя “У адзінстве пакаленняў – наша сіла”. Нас яднае не геаграфія, а любоў да роднага краю і цікавасць да яго гісторыі. Такі дэвіз з’яднаў ветэранаў педагагічнай працы, сёлетніх маладых настаўнікаў і старшакласнікаў перадавой навучальнай установы Беразіно – гімназіі. У ходзе экскурсіі па гораду “Беразіно вачыма трох пакаленняў”, якую прапанавалі ў фармаце праекта “Краязнаўчы лекторый на колах” супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі, гісторыя мястэчка прадстала праз цікавыя, часам мала-вядомыя факты пра славутых нараджэнцаў і жыхароў, гісторю бярэзінскіх вуліц, помнікі гісторыі і архітэктуры, сімвалы герба Беразіно. Экскурсійнае турне ахапіла 9 вуліц райцэнтра. Завяршылася экскурсійная статус-акцыя агіт-кампаніяй “Маладым – ведаць, сталым – памятаць” з наказам ветэранаў моладзі “Вам упісваць імёны ў гісторыю роднага горада”.
Акцыю ініцыявалі: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Бярэзінскага райвыканкама, Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка, раённы Савет ветэранаў, прафкам работнікаў адукацыі і навукі.

Просмотров: 209 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar