14:05
У бібліятэку за краязнаўчымі ведамі !

 Цікавасць да гісторыі роднага краю фарміруецца з маленства. Школьныя гады – самыя плённыя да спазнання Бацькаўшчыны. Вялікую карысць для вучняў нясуць наведванні інфармацыйна - краязнаўчага цэнтра Бярэзінскай гарадской бібліятэкі, які ва ўмовах адсутнасці на Бярэзінчыне раённага гісторыка-краязнаўчага музею прыцягвае наведвальнікоў паўнатой і яркай падачай матэрыялаў на гісторыі раёна і горада. Калі далучэнне да краязнаўства праходзіць у займальна – гульнёвай форме, карысць для юных сучаснікаў двайная. З ведання гісторыі нараджаецца любоў і гонар за родную Бацькаўшчыну, свой гарадок і бярэзінскія  вёскі, адметныя кожная па-свойму. Ліхтарык дапытлівасці адкрыў брадзецкім школьнікам  у бібліятэчным “музейчыку” многія таямніцы мясцовых помнікаў архітэктуры і сядзібау, Напалеонаўскага ганебнага паражэння пры пераправе праз Бярэзіну ў 1812 годзе, паслання з гільзы апошняга абаронцы бярэзінскага маста ў 1941 годзе, жахі акупацыйнага нямецкага рабаўніцкага рэжыму, яўрэйскага гета і героікі Бярэзінскага падполля. Расповед бібліятэчнага экскурсавода пра вядомых землякоў выклікаў у школьнікаў пачуцці гонару. Простыя сялянскія хлопцы з вёсак Каменны Барок і Багушэвічы сталі міністрамі, маленькія вёсачкі Лучны Мост, Уборкі і Калюжыца падарылі сусвету вядомага фізіка, прэзідэнта Акадэміі навук і знакамітых мастакоў, а мястэчка Беразіно – купца рускай рэвалюцыі і  дырэктара завода па вытворчасці танка Т-34 у гады вайны. Майстрамі па вырабе народных інструментаў славіўся райцэнтр і вёска Пагост. Лешніцкі калгас “Ленінскія дні” 30 гадоў узначальваў зорны старшыня,  кавалер 4-ох ордэнаў. Прырода славіцца гаючымі крыніцамі на 7 і 12 ключах, 200 і 400- векавымі дубамі…       

Просмотров: 141 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar