15:42
У новы дзень без СНІДу

З 1988 года па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень стаў адным з самых важных міжнародных дзён, звязаных з пытаннямі аховы здароўя. Сёлета гэта “Ліквідаваць няроўнасць. Скончыць са СНІДам. Спыніць пандэміі”.

Менавіта пра гэта ішла размова пад час акцыі “У новы дзень без СНІДу”, якую супрацоўнікі Багушэвіцкай бібліятэкі-клуба праводзілі для юнакоў і дзяўчат на суботняй дыскатэцы.

Асабліва ўдзельнікаў акцыі ўразілі лічбы: з пачатку эпідэміі ВІЧ ва ўсім свеце заразіліся амаль 60 мільёнаў чалавек і 25 мільёнаў чалавек памерлі ад захворванняў, злучаных з ВІЧ.

 

Просмотров: 185 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar