10:06
Ушанаванне работнікаў культуры

                                                       

6 кастрычніка  ў  раённым цэнтры культуры адбылося  ўрачыстае ўшанаванне работнікаў культуры Бярэзіншчыны  з нагоды прафесійнага свята. Маладых спецыялістаў, якія папоўнілі рады культработнікаў раёна ў 2021 годзе, сярод якіх работнік аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі Лапыцька Яна, павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Г.А. Сакалоўская   Малады бібліятэкар Бярэзінскай дзіцячай бібліятэкі Фесавец Аліна адзначана ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама за актыўны ўдзел у грамадска-культурным  жыцці горада і раёна. У гонар удзельнікаў урачыстасці гучалі шчырыя віншаванні і пажаданні,былі ўручаны кветкі і падарункі.

Просмотров: 185 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar