11:28
Вандроўка ў Полацк

Прафесійнае свята Дзень бібліятэк ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" адзначыла падарожжам у Полацк.
Экскурсія пачалася з наведвання музея беларускага кнігадрукавання, які знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй стварэння і развіцця пісьменнасці ў Беларусі, жыццём беларускіх асветнікаў і першадрукароў. Сёння ў 15 залах наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з рознымі матэрыяламі для пісьма, гісторыяй алфавітаў, рукапіснай кнігай на беларускіх землях і гісторыяй беларускага кнігадрукавання. Галоўная частка экспазіцыі – адлюстраванне жыццёвага шляху і дзейнасці першадрукара Францыска Скарыны. Асвятляецца таксама дзейнасць яго паслядоўнікаў – Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Пятра Мсціслаўца і інш. Паказаны газеты, часопісы, календары, альбомы рознага часу. Зазірнулі ў майстэрню-скрыпторый, дзе з гусіным пяром у руцэ схіліўся над сваім сталом руплівы манах-перапісчык, наведалі друкарню XVII–XVIII стагоддзяў, пабачылі інтэр'ер кабінета вучонага XVIII стагоддзя і майстэрню сучаснага мастака-афарміцеля.
Паміж залаў Музея беларускага кнігадрукавання, размясціўся яшчэ адзін з музееў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка — Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага. Ён аформлены па інтэр’еру заходнееўрапейскай бібліятэкі XVII–ХVІІІ стст. — двухузроўневае размяшчэнне кніжных шафаў, бюсты вучоных і філосафаў, чытальная зала і пасярэдзіне — глобус -самы вялікі на Беларусі. Экспазіцыя расказвае аб розных перыядах жыцця і дзейнасці Сімяона Полацкага: самы ранні полацкі перыяд, гады вучобы ў Кіеве і Вільні, маскоўскі перыяд жыцця. Значнае месца ў музейнай экспазіцыі адводзіцца літаратурнай і выдавецкай дзейнасці Сімяона Полацкага. На музейных вітрынах размясціліся арыгіналы яго кніг: «Жезл правления» (1753 г.), «Тестомент» (1680 г.), «Вечеря душевная» (1683 г.), кнігі XVII–ХVІІІ стст., копіі рукапісаў асветніка, яго фігурныя вершы ў стылі барока, а таксама працы сучасных навукоўцаў, прысвечаныя жыццю і дзейнасці славутага палачаніна.
Бібліятэчныя работнікі не абмінулі і музей-бібліятэку Сімяона Полацкага
Пасля бібліятэкары направілічся ў Сафійскі сабор - помнік архітэктуры ХІ - ХУІІІ стагоддзяў. Пабудаваны пры князе Усясдаве Брачыслававічу. Неаднаразова сабор быў разбураны, але заўсёды аднаўляўся. У храме і зараз захаваліся рэшткі фрэсак ХІ стагоддзя. З 1985 года ў будынку сабора размешчаны канцэртная зала арганнай музыкі і музей гісторыі і архітэктуры Сафійскага сабора.
Асаблівае ўражанне засталося ад жаночага Спаса-Ефрасіньеўскага маныстыра. Як вядома гэты помнік архітэктуры заснаваны ў 1129 годзе. Заснавальніца яго - князёўна Еўфрасіння полацкая - адна з першых беларускіх асветніца і першая жанчына, кананізаваны ў святыя. Князёўна па паходжанні, дачка Усяслава Чарадзея ў 12 гадоў супраць волі бацькоў адмовілася ад свецкага жыцця і пайшла ў манастыр.
Пабывалі мы і ў дворыку Полацкага універсітета, дзе пачэснае месца займаюць скульптуры студэнта і прфесара, музычны гадзіннік і вулічная галерэя карцін вядомых беларускіх мастакоў.
Упрыгожваюць горад помнікі, устаноўленыя Мікалаю Цудатворцу, Сімяону Полацкаму, Усяславу Чарадзею, Францыску Скарыну, літары «Ў» і інш..
Полацк з'яўляецца геаграфічным цэнтрам Еўропы, дзе мы і пабывалі.

Просмотров: 260 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar