13:36
Вечарына ў Багушэвіцкай  СІБК

У Багушэвіцкай  СІБК  ДУК "Бярэзiнская цэнтральная раённая бiблiятэка" прайшла вечарына, юбілейнага цыкла "Людзі і справы - Міншчыны слава",  прысвечаная Міхаілу Кавалёнку , міністру  аховы здароўя  Беларусі, адрасаваная вучням  мясцовай школы. У летапіс мястэчка Багушэвічы  залатымі літарамі  ўпісана імя гэтага  славутага  земляка. Сваім змястоўным  і рознабаковым жыццём выхадзец з сялянскай сям' і праславіў  на  ўсю рэспубліку і краіну сваю вёску і родную Беларусь. Беларускі вучоны  ў галіне  тэрапіі,  заслужаны  ўрач БССР , удзельнік ВАВ, даследаваў стан здароўя  насельніцтва  Беларусі, вялікую навуковую  цікавасць  уяўляюць  працы, прысвечаныя арганізацыі медыцынскай службы  партызанскага руху  ў гады ВАВ.  М.І.Кавалёнак узнагароджаны  3 ордэнамі , медалямі ,прысвоена ганаровае  званне заслужанага    ўрача БССР.  І мы , нашчадкі, павінны памятаць і ганарыцца  землякамі,  якія  па праву лічацца гонарам краіны, гонарам Мінскай вобласці, якая  ў студзіні адзначае свой 85-гадовы юбілей.

Просмотров: 117 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar