16:03
Ведаць роднае – справа годная!

Агеньчык зацікаўленасці гісторыяй роднага краю прыцягвае ў інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр Бярэзінскай раённай бібліятэкі школьнікаў з усяго раёна. Ведаць роднае – справа годная і цікавая. У гэтым на ўласным вопыце пераканаліся навучэнцы Паплаўскай сельскай школы. Юныя жыхары аграгарадка з непрыхаваным інтарэсам разгадвалі падказкі з таямнічага куфэрачка і з дапамогай бібліятэчнага краяведа – экскурсавода здзяйснялі вандроўку па старонках гістарычнага летапісу нашага старадаўняга мястэчка Беразіно. Рабяты цікавіліся фотаздымкамі мінулых часоў, экспанатамі- светкамі памятных падзей, слухалі легенды і былі, факты – сведчанні цікавых лёсаў і біяграфій землякоў. З гонарам усведамлялі, колькі слаўных герояў вайны і працы ўзгадавала Бярэзінская зямля, які багаты літаратурна – творчы і тэатральны Алімп Бярэзіншчыны і працоўны п’едэстал славы. Самыя цікаўныя і ўважлівыя наведвальнікі бібліятэчнага “музейчыка” атрымалі ліхтарыкі дапытлівасці.      

Просмотров: 122 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar