10:53
Вядомы ваенны жыў сярод нас

У Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе ў рамках акцыі “Вялікія імёны малой радзімы” працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы. 21 сакавіка праведзена апытанне наведвальнікаў бібліятэкі "Які вядомы ваенны родам з Багушэвіч?", якое прызначана было актуалізаваць імя слыннага земляка  К. Каваленкі. Яму і была прысвечана вечарына “Вядомы ваенны жыў сярод нас”. Нарадзіўся ён у вёсцы Багушэвічы і роўна 100 гадоў таму пачалася яго ваенная кар'ера, якая прывяла ураджэнца бярэзінскай вёскі да звання  генерала-лейтэнанта пасля Вялікай Айчыннай вайны.  

 

Просмотров: 319 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar