15:59
Выязны агіттур “ШТУРМа”

Школа Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ” пад куратарствам Бярэзінскай раённай бібліятэкі застаецца на актыўнай выхаваўчай арбіце. 11 жніўня стартаваў агіттур “Не украдзі! Не зламай свой лёс!” для выхаванцаў аздараўленчых лагераў. Першым аб’ектам мабільнай прафілактычнай агіткампаніі стала дзіцячая аздараўленчая база Любушанскай школы “Вясёлка”. Прадставіць заганную з’яву падлеткавага крадзяжу дапамаглі мініяцюры, нявыдуманыя гісторыі і літаратурныя сюжэты, якія ажылі ў інтэрактыўнай інтэрпрэтацыі з імправізаваным удзелам выхаванцаў дзіцячага летніка. Павучальны характар неслі мудрыя прытчы і шок-трыбуна “Праблема мовай статыстыкі”, рэчавыя міні-экспазіцыі па тэме, з’яднаныя агульным лейтматывам-заклічам “Кінь красці, каб не страціць шчасце!”. У ходзе марафона, у ненадакучлівай гульнёва-пазнавальнай форме, ужываючыся ў сюжэты прадстаўленых гісторый, падлеткі ўсведамлялі мудрую ісціну - “Памятай правіла простае: без дазволу не бяры чужое!”
Просмотров: 163 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar