14:59
З БРЫДКАСЛОЎЕМ ПАДЛЕТКАМ НЕ ПА ДАРОЗЕ!

Заключным акордам агіттура Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі па прафілактыцы падлеткавага брыдкаслоўя стаў шосты марафон ”Наша ўмова – далоў брыдкае слова” Школы “ШТУРМ” для выхаванцаў дзіцячых летнікаў.  11 чэрвеня ўдзел у пачыне- марафоне прыняла старэйшая група выхаванцаў лагера дзённага знаходжання СШ№2 г. Беразіно.      Асноўны  лейтматыў  агіт-марафона: бруд на языку - бруд у душы - бруд у паводзінах, бо чысціня жыцця залежыць ад чысціні думак і гаворкі. Падмацаванню асноўнай выхаваўчай ідэі марафона спрыялі наглядна - эмацыянальныя агіт- прыёмы: вершавана - гумарыстычныя, аблічальна – сатырычныя, вобразна-сцэнічныя, шокава – пераканаўчыя.

Просмотров: 217 | Добавил: berezinolib | Теги: Бярэзинская библиятэка
Всего комментариев: 0
avatar