10:45
З літаратуры - у краязнаўства.

  У рамках агіт-кампаніі “Каб любіць Беларусь – чытайце Караткевіча!”, прымеркаванай да 90-годдзя пісьменніка, лаўрэата Дзяржпрэміі Беларусі ў лістападзе ў Багушэвіцкай бібліятэцы праходзіць акцыя “Кожнаму наведвальніку – кнігу Караткевіча”, бліц-апытанне “Мой любімы твор (літаратурны герой) Караткевіча”. Выстава адной кнігі “Знакавая кніга юбіляра” прэзентуе самую рэйтынгавую кнігу пісьменніка-юбіляра “Каласы пад сярпом тваім” пад рэкламнай рубрыкай “З літаратуры – у краязнаўства”. Акцэнт робіцца на літаратурны факт-сюжэт,  які атрымаў мастацкую перапрацоўку ў творы У. Караткевіча: паўстанне польскага магнацтва на Ігуменшчыне ў маёнтку Багушэвічы з удзелам мясцовага памешчыка Баляслава Свентаржэцкага. 

 

Просмотров: 248 | Добавил: berezinolib | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar