Главная » 2020 » Ноябрь » 18 » Землякам – пра мясцовых пісьменнікаў
11:03
Землякам – пра мясцовых пісьменнікаў

Сельскія бібліятэкары актыўна далучыліся да месячніка літаратурнага краязнаўства “Вялікая літаратура – з правінцыяльнай прапіскай”.

Наведвальнікам прапануецца пашыраная рэклама твораў пісьменнікаў Бярэзіншчыны, а таксама матэрыялы аб іх жыцці і творчасці.

Супрацоўнік Пагосцкай інтэграванай бібліятэкі прапануе школьнікам творы мясцовых пісьменнікаў дзіцячай тэматыкі. Да 100-годдзя сёлетняга юбіляра Я. Ермаловіча прымеркавана рэклама кнігі “Сіняя птушка” пра жыццё вясковай інтэлігенцыі. 

 

Мачаская сельская бібліятэка прапанавала літаратурнае асарці “Восеньскі кнігапад ад пісьменнікаў-землякоў”. Наведвальнікам прадстаўлена рэклама цікавых фактаў біяграфіі “Малавядомае пра вядомых”, цікавыя старонкі і эпізоды твораў, цытаты з літаратурнага кошыка. 

Шэраг мерапрыемстваў прысвечаны 90-гадоваму юбіляру лістапада, пісьменніку-натуралісту жыхара вёскі Пагост Р. Ігнаценку. Бібліятэкар Брадзецкай установы культуры прапанавала рабятам агляд-падарожжа па старонках кнігі земляка “Зацугляны шчупак”. 

У Багушэвiцкай бiблiятэцы была праведзена  лiтаратурна-краязнаўчая гадзiна «У кожным творы ўзнёслы гiмн прыродзе» па творчасці Р. Ігнаценкі. Юныя наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю бярэзінскага Прышвіна, з яго цікавымі і займальнымі апавяданнямі пра прыроду. 

Цікавасць жыхароў аг Брадзец выклікала прэзентацыя рамана Я. Хвалея “Серабрыстыя таполі” – прысвечаная нараджэнцу Бярэзіншчыны, сусветна вядомага мастака В. Ваньковіча.   

Супрацоўнікі Багушэвіцкай бібліятэкі аформілі кніжную выставу “Знаемцеся - Яўген Хвалей”, прысвечаную беларускаму  пісьменніку, уладальніку прэміі “Залаты Купідон”, аўтару вядомых твораў “Серабрыстыя таполі” і «Прынцэса тусоўкі», гаспадару летніка ў в. Н. Калюжыца Бярэзінскага раёна. 

Просмотров: 45 | Добавил: berezinolib
Всего комментариев: 0
avatar