15:33
“Землякі, што праславілі наш край”


14 лістапада 2019 г. ў рамках месячніка літаратурнага краязнаўства “Літаратура з правінцыяльнай прапіскай” супрацоўнікамі Багушэвіцкай СІБК была праведзена літаратурна-краязнаўчая гадзіна “Землякі, што праславілі наш край” для вучняў 4-6 класаў Багушэвіцкай школы. Бібліятэкар Тамара Бінжук цікава і змястоўна расказала пра знакамітых людзей, якія нарадзіліся на багушэвіцкай зямлі: Б.Ч.Свентаржэцкага, кіраўніка паўстання 1863-1864г.г., М.І.Каваленка, наркома аховы здароўя БССР, К.А.Каваленка, генерал-лейтэнанта, В.С.Белахвосціка, народнага артыста Беларусі, П.А.Прыбыткіна, вясковага аматара-краяведа, Л.Т.Ламака, доктара медыцынскіх навук. Больш падрабязна дзеці пазнаеміліся з жыццевай і творчай дзейнасцю дзіцячага пісьменніка Я.І.Курто і яго апавяданнем “Зоя”.

Просмотров: 374 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar