12:13
Журналіст на Парнасе

  

Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання пажылых людзей ТЦСАН  здаўна  значыцца сярод прыхільнікаў  літаратурнай гасцёўні Бярэзінскай раённай бібліятэкі. 2 лютага званым госцем  бібліятэчнай гасцёўні “Літаратурны Алімп журналіста” стаў зямляк, супрацоўнік раённай газеты “Бярэзінская панарама” Алесь Бычкоўскі. Журналіст па прафесіі, пісьменнік па хобі.  Зямляк мае на творчым рахунку 7 кніжных рознажанравых выданняў: правінцыйныя казкі, фэйсбучны раман, аповесці і апавяданні ў стылі фэнтэзі. Сёлетні кніжны дэбют А. Бычкоўскага - “Дзеці Сільмарыліёна”, дзе прадстаўлены аднайменная аповесць і разнапланавыя фэнтэзійныя апавяданні. Гаспадыня  гасцёўні  прадставіла творчае рэйтынг-дасье госця “Журналіст на Парнасе”. Кранальным момантам сустрэчы стала спавяданне аўтара перад аўдыторыяй. Алесь Бычкоўскі падзяліўся сакрэтамі творчай кухні, вытокамі свайго захаплення фантастыкай, адчуваннямі аўтара, калі кніга завершана і пайшла вандраваць...У папулярным для журналістыкі стылі інтэрв’ю прайшоў кантакт-дыялог са званым госцем “Пытанне на засыпку”. Па традыцыі гаспадыня гасцёўні падарыла шаноўнаму земляку “Залатое пёрка” шаржы-эпіграмы з пажаданнем, каб і надалей не ржавела пяро і не зачыняліся веснічкі, праз якія наведвае натхненне.

Просмотров: 242 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar