08:33
Зямлячкі з літаратурнага Парнаса

Месячнік літаратурнага краязнаўства на Бярэзіншчыне “Вялікая літаратура з правінцыйнай прапіскай” дазволіў разнастайна прадставіць мясцовы літаратурны Парнас і творчасць бярэзінскіх літаратараў. Партрэтная галерэя літаратурна адораных землякоў, прадстаўленая Бярэзінскай раённай бібліятэкай у раённым цэнтры культуры стала цудоўным фонам для арт-гасцёўні “Зямлячкі літаратурнага таленту” і нагодай для задушэўнай размовы, аздобленай вясёлым гармонікам Міхася Папругі. 

У формаце акцыі “Вядомыя бярэзінцы ў сталіцы” мясцовай інтэлігенцыі былі прадстаўлены дзве самыя яркія прадстаўніцы літаратурнага Алімпа, звязаныя лёсам з бярэзінскім краем – кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Святлана Лобач і ўладальніца прэміі “Сярэбранае пяро” у намінацыі “Драматургія” Ала Саскавец. 

Удзельнікам гасцёўні былі прадстаўлены фотавернісаж “Горад помніць іх такімі: партрэты бэзавай маладосці” і выстава кніжных выданняў і часопісных публікацый ганаровых зямлячак “Жаночы погляд на жыццё”. Арт-прэзентацыя “Зямлячкі з літаратурнага Парнаса” уключала цікавы экскурс па старонках біяграфій пісьменніц і монатэатралізацыю самых яркіх сюжэтаў іх твораў. Ажылі старонкі кнігі С. Лобач “Птушкі п’юць журавіны”, навелы “Знайдзі сябе” і аповесці споведнага жанру “Маці Божая, адвядзі ад вайны”.   

Жывую цікавасць удзельнікаў гасцёўні выклікала новая кніга С. Саскавец “У водары жыцця”, некалькі экзэмпляраў якой аўтарка напярэдадні падарыла раённай бібліятэцы. Тэатр аднаго акцёра прадставіў яе монап’есы “Аазіс”, “Ружа ў абмен”, «Лучик света», апавяданне “Палінчына лялька”. 

У Беразіно пражываюць сястра Лобач Іна Понышава і брат Мікалай і сястра Святлана Саскавец, якая прысутнічала на мерапрыемстве.

Просмотров: 315 | Добавил: tanzaickina | Теги: Центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar