Праект"У ВЯНОК ПЕСНЯРАМ"/ Вольга Козырь. Верш Я.Купалы "Жняя"

00:01:02
Просмотры: 3 Добавил: berezinolib berezinolib 
Описание материала:

Цэнтральная бібліятэка запрашае усіх жадаючых прыняць удзел у відэапраекце «У вянок песнярам», які прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Мэта відэапраекта - папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры, прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання на роднай мове.
Для ўдзелу трэба запісаць на відэа сваё выкананне вершаў ці ўрыўкаў з твораў Янкі Купалы або Якуба Коласа, даслаць на эл. адрас berezinolib@mail.ru або прынесці ролік ў цэнтральную раённую бібліятэку па адрасе вул. Камсамольская, 27 да 31 снежня ўключна.
Прадстаўленыя работы будуць пакладзены ў аснову відэароліка «У вянок песнярам».

Трынаццаты ўдзельнік - Козырь Вольга (вучаніца Запольскай СШ Клічаўскага раёна) чытае верш Янкі Купалы

Жняя
Як сама царыца
У залатой кароне,
Йдзе яна ў вяночку
Паміж спелых гоняў.

З каласкоў вяночак –
Моладасці сведка –
На ёй зіхаціцца,
Як у садзе кветка.

На грудзях шчаслівых
Каптанок ружовы,
У руцэ сярпочак
Зублены, сталёвы.

Вецер абнімае
Стан яе дзявочы,
Сонца ёй цалуе
Шыю, твар і вочы.

Каласкі хінуцца
Перад ёй паклонна,
Дзівіцца ігруша
На мяжы зялёнай.

А яна – царыца –
Весела, шчасліва
Карануе песняй
Залатое жніва.

Смела йдзе у сонцы
Ўся сама – як сонца,
Гэта жнейка наша
Ў нашаей старонцы.

Язык: Русский
Длительность материала: 00:01:02
Автор: Екатерина Ярмолинская
Всего комментариев: 0
avatar