Праект"У ВЯНОК ПЕСНЯРАМ"/ Раман Яраш. Верш Ваўкалак

00:03:13
Просмотры: 4 Добавил: berezinolib berezinolib 
Описание материала:

Цэнтральная бібліятэка запрашае усіх жадаючых прыняць удзел у відэапраекце «У вянок песнярам», які прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Мэта відэапраекта - папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры, прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання на роднай мове.
Для ўдзелу трэба запісаць на відэа сваё выкананне вершаў ці ўрыўкаў з твораў Янкі Купалы або Якуба Коласа, даслаць на эл. адрас berezinolib@mail.ru або прынесці ролік ў цэнтральную раённую бібліятэку па адрасе вул. Камсамольская, 27 да 16 снежня ўключна.
Прадстаўленыя работы будуць пакладзены ў аснову відэароліка «У вянок песнярам».

Першы ўдзельнік Раман Яраш (выкладчык замежнай мовы, беларускі музыкант. Удзельнік фэстаў "Бардаўская восень"(2007), Эндарфін (2010), Купалаўскія вакацыі (2013), Tarptautinis folkloro festivalis «Parbėg laivelis» (Клайпеда, Літва) (2014)) чытае верш Янкі Купалы

Ваўкалак

Як зьмеркне, як ноч дзень зваюе
І зораў паявіцца знак,
Па нівах, па сёлах шнуруе
Туды і сюды ваўкалак.

У поўнач на пні і на сталі
Зьнімае, ўзьдзявае свой від;
Ня кеміць ні крыўды, ні жалю,
Ні наспаў магільных, ні пліт.

На веры людской і павазе,
Хаваны між яраў і лоз,
У кожны надворак залазе
І водзіць трусьлівасьць за нос.

Паношыцца ў кожнай прыгодзе,
Сьмяяцца ня дасьць над сабой;
Малітвы на губы наводзе,
Як лістам, трасе цемнатой.

Ці з ласкай яго, ці няласкай —
Рахунак вядзе забабон;
Складаецца казка за казкай,
Падданых зьярміў ён мільён.

Лет тысячы зьела няпамяць,
За богам узводзіцца бог,
Сто ўсьпелі праўд новых спаганіць —
Ніхто ваўкалака ня змог.

Як толькі зямля заначуе
І зорак абойдуць рады,
Па нівах, па сёлах шнуруе,
Шнуруе туды і сюды.

Язык: Русский
Длительность материала: 00:03:13
Автор: Ярмалінская Кацярына
Всего комментариев: 0
avatar