Сёлетнюю рэйтынг-акцыю сярод навучэнцкай моладзі горада “Клас без шкодных звычак” у рамках прафілактычнага праекта “Беразіно – здаровы горад 25 сакавіка першымі адкрыли 8А і 8Б гімназіі. Трывожным уводным зачынам стала дыверсія Бабы Ягі, якая раскідала бутафорскія спакуслівыя прыманкі для моладзі са свайго чорнага чамаданчыка. Пасля пераканаўчага абвінавачвання ведзьмарскія забаўкі былі адпраўлены ў памыйнае вядро. Пад рэкламнай рубрыкай “Раўненне на ўзорных! Бяры прыклад!” вядучая марафона прадставіла паказальныя гісторыі з прыкладамі, калі маладым сучаснікам удалося перамагчы шкодныя звычкі курэння, наркаманіі і піваманіі, брыдкаслоўя, крадзяжу ў аднакласнікаў і хуліганства, выпрацаваць здольнасць супраціўлення спакусам. Лейтматывам гучала: сіла волі і падтрымка адна
...
Читать дальше »